«Мая дачка вырашыла адсвяткаваць свой дзень народзінаў у батутным цэнтры. І хто мог падумаць, што такая бяскрыўдная, на першы погляд, забава, абернецца такой непрыемнасцю», — кажа Алена Паўлавец.

Жанчына расказвае, што перад мерапрыемствам супрацоўнікі не правялі ніякага інструктажу.

«Адзінае, што нам прапанавалі па тэлефоне, калі я замаўляла цэнтр, гэта за дадатковую плату ўзяць інструктара-аніматара. Маўляў, ён паскача з вашымі дзецьмі. Але інструктаж, як паводзіць сябе на батутах, ніхто не праводзіў. Але я лічу, што інструктар павінен надавацца абавязкова, хоць і за дадатковыя грошы. Мая дачка няўдала скокнула на прамыя ногі, у яе пералом пазванка. Каб перад сеансам дзецям расказалі, як не трэба скакаць, думаю, гэтай траўмы можна было пазбегнуць», — расказвае Алена Паўлавец.

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, куды звярнулася Алена, ёй расказалі, што ў дактароў ёсць нават асобная катэгорыя траўмаў — траўмы на батуце.

«Цяпер маю дачку чакае доўгі перыяд рэабілітацыі. Тры тыдні ляжаць у карсеце, пасля два месяцы будзе дазволена ўставаць толькі на кароткі час», — расказвае Алена Паўлавец.

Пры гэтым Алена не падае на батутны цэнтр у суд, не просіць у іх кампенсацыі.

«Я проста хачу, каб астатнія бацькі задумаліся, што батутныя цэнтры — гэта не так бяспечна, як здаецца. А скардзіцца і судзіцца ў мяне на гэта няма ні часу, ні жадання», — падсумавала Алена Паўлавец.

У шостай гарадской клінічнай бальніцы адазалі, што статыстыкі наконт колькасці траўмаваных на батутах у іх няма, аднак дактары ўсцешаныя тым, што гэтая зіма бясснежная: «У нас сёлета адсутнічаюць траўмы, атрыманыя на цюбінгах, гэта, насамрэч, была бяда», — адказалі ў прыёмным пакоі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?