Расія адмовілася даць Беларусі зніжку на нафту. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Дзмітрый Козак, піша ТАСС.

Расійскі чыноўнік заявіў:

— Калі даваць скідкі, нам неабходна было б уводзіць дзяржрэгуляванне нафтавага рынку, што мы рабіць не зможам. Мы паставім у незразумелае становішча нашы нафтавыя кампаніі.

Козак адзначыў, што аб'ёмы і цана паставак нафты на беларускія НПЗ будуць і далей абмяркоўвацца на ўзроўні гаспадарчых суб'ектаў, а ўрад Расіі будзе спрыяць дасягненню камерцыйных дамоўленасцей паміж спажыўцамі Беларусі і расійскімі нафтавымі кампаніямі.

«Што тычыцца пастаўкі нафты, якая была прадметам доўгіх абмеркаванняў у СМІ, то мы з урадам Расійскай Федэрацыі разам будзем аказваць садзейнічанне дасягненню пагадненняў з беларускімі спажыўцамі і вытворцамі нафты ў нашай краіне, — сказаў Козак. — Мы не можам сёння рэзка памяняць умовы рэгулявання нашай нафтавай галіны: вы ведаеце, цэны на сырую нафту фармуюцца рынкам, а адміністрацыйна не рэгулююцца».

Таксама Козак заявіў, што Расія і Беларусь дамовіліся пра пастаўкі газу на 2020 год на ўмовах 2019 года, а кансультацыі аб інтэграцыі будуць працягвацца.

Нагадаем, Масква і Мінск не могуць дамовіцца аб пастаўках расійскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. З-за гэтага расійскія кампаніі прыпынілі пастаўкі нафты на беларускія НПЗ, а Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся шукаць магчымасці альтэрнатыўных паставак.

Чытайце таксама:

Расія будзе пастаўляць газ у Беларусь на ўмовах 2019 года

Козак: Расія і Беларусь працягнуць кансультацыі па інтэграцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0