Фота khaosodenglish.com.

Фота khaosodenglish.com.

Паводле даных мясцовых СМІ, вайсковец застрэліў трох чалавек на тэрыторыі вайсковай часткі. Затым сеў у джып і накіраваўся ў цэнтр горада, па дарозе страляючы ў грамадзянскіх, пасля чаго ўзяў у закладнікі людзей у гандлёвым цэнтры.

У горадзе Накханратчасіма, што знаходзіцца на паўночным усходзе Тайланда, вайсковец адкрыў стральбу, ёсць ахвяры і пацярпелыя. Пра гэта паведамляе газета Thai Rath.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя краіны, загінулі 17 чалавек.

Як паведамляе газета Bangkok Post, стральбу на ваеннай базе адкрыў капрал Джакрапант Томі. Спачатку ён застрэліў свайго камандзіра, палкоўніка Анантарота Красэ, пасля чаго забіў яшчэ двух чалавек на тэрыторыі вайсковай часткі. Імі аказаліся вайсковец і 63-гадовая жанчына.

Затым стралок сеў у вайсковы аўтамабіль Humvee і адправіўся ў гандлёвы цэнтр Terminal 21, размешчаны ў цэнтры горада. Па дарозе да ГЦ ён абстрэльваў грамадзянскіх, а ў гандлёвым комплексе ўзяў групу людзей у закладнікі.

Як адзначае газета, свае дзеянні ў гандлёвым цэнтры вайсковец здымаў на мабільны тэлефон і трансляваў праз Facebook. Праз некаторы час яго акаўнт быў заблакаваны, удакладняе Bangkok Post.

Паводле даных выдання Naewna, стралок знаходзіцца на чацвёртым паверсе гандлёвага цэнтра з 16 закладнікамі. На месца прыбыў спецназ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0