У шатландскім горадзе Глазга запускаецца праграма дапамогі бяздомным алкаголікам, піша Бі-Бі-Сі. Ім будуць наліваць бясплатна, але пад наглядам лекараў.

Для пілотнага праекта, які ініцыявала шатландская актывістка і праваабаронца Кэрэн Макласкі, ужо знойдзенае памяшканне і сфарміраваная рабочая група з медыцынскіх работнікаў і судовых экспертаў.

Шатландыя не першая спрабуе такую ​​схему. Падобная дапамога даўно паспяхова працуе ў Канадзе.

Мяркуецца, што першымі ўдзельнікамі праграмы стануць бяздомныя Глазга, якія неаднаразова трапляліся на злачынствах, учыненых на глебе цяжкай алкагольнай залежнасці.

Лячэнне гэтых людзей і барацьба з наступствамі такіх злачынстваў абыходзяцца бюджэту ў сотні тысяч фунтаў. Так, першыя сем чалавек, якія патэнцыйна могуць увайсці ў пілотны праект, былі саўдзельнікамі 1630 злачынстваў. Адзін з іх 427 разоў трапляў у мясцовую бальніцу.

Усе гэтыя людзі неаднаразова спрабавалі лячыцца ад алкагольнай залежнасці, але беспаспяхова.

Макласкі спадзяецца, што пад наглядам спецыялістаў гэтыя людзі будуць піць менш, іх здароўе палепшыцца, у сувязі з чым колькасць бюджэтных грошай на іх утрыманне скароціцца.

Не ўсе спецыялісты з ёй згодны. Прафесар Джонатан Чык з лякарні Castle Craig у Шатландыі, які лечыць людзей ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці, лічыць, што значна больш карысці прынясуць інвестыцыі ў традыцыйныя схемы лячэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0