Многія людзі ў правінцыі кажуць пра магчымае далучэнне да Расіі ці як пра пажаданую справу, ці як пра тую, якую яны гатовыя ўспрыняць спакойна.

За апошнія тыдні чуў — ці сам, ці ў пераказе — пяць такіх размоваў. Усё з вуснаў простага народу.

У той жа час пасля палітычных навінаў не падаецца, каб хтосьці ці з беларускага, ці з расейскага вышэйшага кіраўніцтва разглядаў усур'ёз сцэнар аншлюсу ў найбліжэйшыя гады.

Аднак простыя людзі ў такую магчымасць вераць. І, на жаль, многія ўспрымаюць такую магчымасць як пажаданую для іх.

Ёсць тут віна беларускага кіраўніцтва. Эканоміка рэгіёнаў — у гаротным стане. Людзі не вераць дзяржаўным СМІ і чынавенству. Ідэя незалежнасці, хоць пра яе пастаянна паўтарае Лукашэнка, не знаходзіць падтрымкі ў простага народу, бо Лукашэнку ўжо ніхто не верыць. Свая краіна не ёсць каштоўнасць для простага народа.

Людзі хочуць пераменаў, нейкага паляпшэння — але не бачаць перспектывы змяніць да лепшага жыццё ў беларускай дзяржаве.

Таму спадзяюцца на іншую дзяржаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?