У суботу а шостай гадзіне вечара ў кафэ «The Box 99» на Савецкай у Гомелі зайшлі двое п'яных мужчын. Проста пасядзець не атрымалася — усё скончылася бойкай.

Як стала вядома «Моцным навінам», мужчыны зрабілі заказ, падселі за стол да дзяўчатак-падлеткаў і сталі да іх заляцацца. Калі тыя сабраліся сыходзіць, мужчыны пачалі зрываць з іх курткі. У гэты момант у зале знаходзіўся генеральны дырэктар, які ўмяшаўся ў канфлікт.

Настроеныя мужчыны былі агрэсіўна і паклікалі дырэктара «пагаварыць» на вуліцу. Як распавялі відавочцы, адзін з мужчын збіваў дырэктара да пары, пакуль той не страціў прытомнасць. Пасля гэтага яны схаваліся. Касіры выклікалі хуткую, пасля чаго мужчыну шпіталізавалі і дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму.

Цяпер мужчын шукае міліцыя. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны жыхары Мінска, ехалі транзітам праз Гомель у Кіеў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру