У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС Магілёва з заявай звярнуўся 31-гадовы магілёвец, які сцвярджаў, што незнаёмыя яму маладыя людзі праніклі ў яго кватэру па вуліцы Касманаўтаў і, ужо будучы ў гасцях, забралі ў яго мабільны тэлефон і красоўкі агульным коштам 225 беларускіх рублёў. Інцыдэнт адбыўся пры досыць дзіўных абставінах, перадае магілёўская міліцыя. 

Справа ў тым, што мужчына нядаўна сам вызваліўся з месца пазбаўлення волі, уладкаваўся на працу і быў моцна здзіўлены, калі ў яго кватэру пазванілі маладыя людзі і назваліся супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Яны паведамілі гаспадару кватэры, што яму неабходна з імі супрацоўнічаць, пасля чаго зайшлі ўнутр. Агаломшаны гэтай заявай магілёвец і яго маці накармілі няпрошаных гасцей. Затым, па папярэдняй інфармацыі, яны забралі з сабой рэчы мужчыны і сышлі, аргументаваўшы свой учынак службовай неабходнасцю.

Падумаўшы, мужчына ўсё-ткі вырашыў звярнуцца ў Ленінскі РАУС Магілёва па тлумачэнні. Праваахоўнікі высветлілі, што да інцыдэнту, верагодна, датычныя 16-гадовы навучэнец адной з устаноў адукацыі горада, раней ужо судзімы за крадзеж, і яго 17-гадовы раней не судзімы прыяцель, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Даведаўшыся пра тое, што мужчына вярнуўся дадому, яны вырашылі яго такім чынам разыграць. 

Скрадзенае ўдалося вярнуць пацярпеламу. У дачыненні да фігурантаў распачата крымінальная справа, следчымі будзе дадзена прававая ацэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру