Нецвярозы кіроўца збіў падлетка ў Івацэвіцкім раёне, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Здарэнне адбылося 8 лютага каля 19.30 у Целяханах. Там легкавік збіў 16-гадовага хлопца, які ішоў па краі праезнай часткі ў спадарожным кірунку без святлоадбівальнага элемента. Праўда, меў уключаны ліхтар.
У выніку наезду хлопец атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны.
У ходзе праверкі высветлілася, што кіроўца быў п'яны. Да таго ж, раней ён быў пазбаўлены пасведчання за язду ў нецвярозым стане.