Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

«У Казахстане адбыліся прадметныя перамовы аб пастаўках нафты, былі праведзеныя сустрэчы з прадстаўнікамі міністэрства энергетыкі Казахстана і галіновымі кампаніямі. Зараз мы працягваем перамовы з кампаніямі, якія могуць стаць для нас патэнцыяльнымі пастаўшчыкамі нафты, абмяркоўваем з імі аб'ёмы і лагістыку паставак, вызначаемся з фарматам супрацоўніцтва ў гэтым напрамку», — адзначылі ў прэс-службе.

Што да самога пагаднення па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў з Казахстанам, то, паводле інфармацыі канцэрна, для яго падпісання патрабуецца правядзенне шэрагу адміністрацыйных працэдур з боку Казахстана. «Калі дакладна пагадненне будзе падпісана, складана сказаць, неабходная яшчэ яго ратыфікацыя казахстанскім бокам. Там свае правілы», — растлумачылі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0