У Асіповічах пад цягнік трапіў 48-гадовы мясцовы жыхар. Мужчына загінуў на месцы, паведамляе tvrmogilev.

 

Трагедыя адбылася раніцай недалёка ад вуліцы Сташкевіча. Загінулы быў у слухаўках.

Ці бачыў ён цягнік Гомель-Мінск, зараз трэба будзе высветліць праваахоўнікам. Вядома, што машыніст цягніка падаваў гукавыя сігналы, але мужчына на іх не адрэагаваў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?