З розніцай літаральна ў дзве гадзіны сёння на 210-м і 222-м кіламетрах аўтадарогі Мінск — Гродна адбыліся дзве аналагічныя аварыі. Два легкавікі вылецелі ў кювет, піша ДАІ Гродзенскай вобласці.

У абодвух выпадках спадарожным, калі не асноўным, фактарам быў моцны бакавы вецер. Вадзіцелі, пакінуўшы на аўтамабілі больш спакойную зону, калі па баках знаходзіўся лес, пры выездзе на адкрытую прастору гублялі кіраванне.

У аварыях ніхто сур'ёзна не пацярпеў.

Па паведамленнях сіноптыкаў, сёння на тэрыторыі краіны чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я, у тым ліку ўзмацненне ветру. Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў улічваць гэтую інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0