Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

10 лютага суд Шклоўскага раёна разгледзеў справу лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. За ўдзел у акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» у Мінску летась 20 снежня суддзя Святлана Баранцава пакарала палітыка штрафам у 810 рублёў, піша Радыё Свабода.

Як удакладніў Рыгор Кастусёў, працэс пачаўся яшчэ 28 снежня, але некалькі разоў пераносіўся праз адсутнасць сведкаў. Партыйны функцыянер спадзяваўся, што, як і ў выпадку з Вячаславам Сіўчыкам, справа будзе спыненая за тэрмінам даўнасці правапарушэння.

Аднак гэтым разам была наладжаная скайп-сувязь з Мінскам. Міліцыянты-сведкі пацвердзілі, што бачылі абвінавачанага падчас несанкцыянаванай акцыі, удзельнікі якой былі папярэджаныя пра яе незаконнасць. Вырак — 30 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0