Здарэнне адбылося ў аграгарадку Зялёны Бор. У міліцыю 9 лютага звярнуліся медыкі, што прыехалі на выклік хуткай: у доме быў труп 31-гадовай жанчыны.

Следчыя высветлілі, што напярэдадні вечарам у доме паміж сужыцелямі адбыўся канфлікт з-за грошай. 40-гадовы мужчына раззлаваўся, што жанчына без дазволу ўзяла 25 рублёў і патраціла іх на спіртное і парфуму.

Мужчына раззлаваўся і пачаў біць жанчыну кулакамі, а праз некалькі гадзін выявіў яе без прыкмет жыцця. І паведаміў у хуткую дапамогу.

Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0