Здарэнне адбылося сёння каля 8.30 на аўтадарозе Баранавічы — Пагранічны — Гродна, паведамляе абласная міліцыя.
Паблізу вёскі Грайна Бераставіцкага раёна, малады чалавек не даў рады кіраванню і з'ехаў у левы кювет, дзе перакуліўся.
Двух 17-гадовых пасажыраў пасля ДТЗ з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі.
На задняй восі аўтамабіля былі шыны з розным малюнкам пратэктара.