Кіраўнік Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыа Касіс здзейсніць візіт у Беларусь 12-13 лютага, паведамляе Інтэрфакс.

«Гэта першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт у Беларусь афіцыйнага прадстаўніка Швейцарыі такога ўзроўню», — падкрэслілі ў МЗС.

У рамках візіту запланаваны перамовы Касіса з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця пасольства Швейцарыі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0