РБК — Украіна

РБК — Украіна

Больш за дзясятак супрацоўнікаў Службы бяспекі Украіны (СБУ) правяраюць на сувязь з падазраванымі ў забойстве беларускага журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта «РБК-Украіна» паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка.

Паводле яго слоў, гэта не магчымыя сувязі, а «цалкам канкрэтныя». «Гэта больш чым сяброўская камунікацыя дае следству падставы лічыць, што неабходна правяраць больш за дзесяць супрацоўнікаў СБУ на прадмет іх сумеснай дзейнасці. Што цяпер і праводзіцца», — заявіў намеснік кіраўніка МУС.

Раней былі апублікаваныя меркаваныя аўдыёзапісы размоў фігурантаў справы Шарамета з супрацоўнікамі СБУ.

Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве: машына, у якой ён ехаў, была ўзарваная. У снежні 2019-га МУС назвала імёны пяцярых чалавек, якія «аб'ектыўна падазраюцца» ў здзяйсненні злачынства: доктар Юлія Кузьменка, Андрэй Антоненка, ваенная медсястра Яна Дугар, Уладзіслаў Грышчанка і яго жонка Іна. Усе яны — удзельнікі вайны на Данбасе і, паводле версіі следства, хацелі дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна