Служба бяспекі Украіны ва ўзаемадзеянні з кіраўніцтвам Міністэрства фінансаў Украіны прадухіліла супрацьпраўную здзелку з прысваеннем прыроднага газу на 250 млн грыўняў (гэта крыху больш за $10 млн). Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу СБУ.

Як паведамілі ў спецслужбе, зламыснікі выкарысталі падробленыя дакументы, нібыта падпісаныя адным з намеснікаў міністра фінансаў.

«Фальшыўка дазваляла ім ажыццявіць аперацыі на інфармацыйнай платформе АТ «Укртрансгаз» і завалодаць 43,6 млн кубоў прыроднага газу. У выніку аператыўнага рэагавання СБУ сумесна з Мінфінам і Нафтагазам атрымалася блакаваць правядзенне здзелкі і прадухіліць страту дзяржавай амаль 250 млн грыўняў», — распавялі ў СБУ.

Па дадзеным факце распачата крымінальная справа, працягваюцца следчыя дзеяньні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0