Раней у телеграм-канале Nexta Lite з'явілася інфармацыя аб тым, што 4 лютага раніцай у Мінску здарылася трагедыя ў сям'і эмігрантаў з Кітая: загінула 4-гадовая дзяўчынка. Таксама там паведамлялася, што раней бабулі гэтай дзяўчынкі стала дрэнна, хуткая забрала яе ў шпіталь. У телеграм-канале таксама адзначана, што разам з бабуляй у клініку нібыта паехалі і іншыя дарослыя (гэтая інфармацыя не пацверджаная), а 4-гадовая дзяўчынка тым часам выпала з акна дома і загінула. Па факце гібелі дзіцяці праводзіцца праверка СК.

— Па гэтым факце Маскоўскім (горада Мінска) раённым аддзелам СК праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, прызначана правядзенне неабходных экспертных даследаванняў. Следчыя просяць не ствараць інфармацыйны ажыятаж у сувязі з трагедыяй канкрэтнай сям'і незалежна ад нацыянальнасці, — адзначыла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлінская.

Што тычыцца бабулі, то яе сапраўды шпіталізавалі. Пасля правядзення аналізаў асцярогі медыкаў з нагоды каранавіруса ў пацыенткі не пацвердзіліся, адзначыла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?