Два чалавекі загінулі ў выніку пажару ў хостэле на паўднёвым захадзе Масквы, паведамляе ТАСС.

«Адзін пацярпелы памёр на месцы пажару, другі — у машыне хуткай дапамогі. Усяго двое загінулых. Паводле папярэдніх даных, абодва — грамадзяне Беларусі», — сказала крыніца.

Узгаранне адбылося на чацвёртым паверсе хостэла, яго плошча склала 15 кв. м. Усяго з будынка, паводле ўдакладненых звестак МНС, вывелі больш за 150 чалавек. Пажар ліквідавалі.

У хостеле ў 2018 годзе выявілі грубыя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі. Амаль усе яны былі ліквідаваныя, дзякуючы чаму ўдалося пазбегнуць масавай гібелі людзей.

Ачаг узгарання знаходзіўся ў памяшканні аховы, побач з якой размешчаны пакой, дзе пражывалі грамадзяне Беларусі.

«Абодва былі ў стане алкагольнага ап'янення і не рэагавалі на гукавую сігналізацыю і просьбы персаналу пакінуць будынак. Іх эвакуіравалі пажарныя, але яны памерлі ад атручвання прадуктамі гарэння», — патлумачылі ў праваахоўных органах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру