Фота Надзеі Бужан

Пра тое, што ДАІ не дазваляе здаваць паўторна кіраванне на аўтамабілі аўташколы, а патрабуе арандаваць свае машыны, паведаміў Tut.by.

— З 1 лютага ДАІ не дазваляе паўторна выкарыстоўваць аўтамабілі аўташколы тым, хто не здаў кіраванне з першага разу, — распавялі ў адной са сталічных аўташкол. — Пакуль гэта правіла распаўсюджваецца толькі на «пляцоўку», але кажуць, што з сакавіка паўторнае кіраванне на аўтамабілях ДАІ прыйдзецца здаваць і ў «горадзе».

У прэс-службе МУС нагадалі, што парадак здачы прыёму кваліфікацыйных экзаменаў на права кіравання механічным транспартным сродкам прадугледжаны ў спецыяльнай інструкцыі. Там сказана, што прыём практычнага экзамену ў выпускнікоў навучальных арганізацый, што экзаменуюцца ў складзе груп, ажыццяўляецца на вучэбным аўтамабілі арганізацыі, што праводзіла навучанне. Прадастаўленне названага навучальнага аўтамабіля для прыёму практычнага іспыту ў тых, хто здае іспыт, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Парадак прыёму кваліфікацыйных экзаменаў на права кіравання механічным транспартным сродкам (за выключэннем колавага трактара) устаноўлены законам «Аб дарожным руху».

Калі казаць проста: здаваць экзамен першы раз (разам з усёй групай) трэба на машыне сваёй аўташколы, а вось на пераздачу гэтая норма не распаўсюджваецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?