Заснавальнікі прэміі прынялі рашэнне перанесці ўручэнне «Дэбюту» на 2021 год. Аднак на фестывалі «Прадмова» адбудзецца адмысловая імпрэза з нагоды дзесяцігоддзя прэміі.

Зазвычай прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўручалася аўтарам да 35 гадоў у трох намінацыях: паэзія, проза і мастацкі пераклад. Але ў 2019 годзе выйшла недастатковая колькасць кніг нават для фармавання поўнага спісу.

У сувязі з адсутнасцю канкурэнцыі ў дзвюх намінацыях заснавальнікі прэміі прынялі рашэнне сёлета не праводзіць прэмію. Пры гэтым кнігі, пададзеныя на конкурс, будуць разглядацца ў наступным годзе, паведамляе прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў 

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Дабрачынным фондам «Вяртанне», Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. У гонар юбілею прэміі будзе арганізаваная адмысловая вечарына ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова», які пройдзе 2-5 красавіка ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0