Аляксандр Лукашэнка расказаў, што на нядаўняй сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Сочы у тым ліку абмяркоўваў публікацыі на беларускую тэматыку ў шэрагу расійскіх СМІ і тэлеграм-каналаў. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе з кіраўнікамі вядучых дзяржаўных СМІ, перадае БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што нядаўна папрасіў прэс-сакратара, каб яму падрыхтавалі падборку апошніх публікацый у расійскіх СМІ — буйных, дробных, тэлеграм-каналах. «За якімі стаяць канкрэтныя людзі, якія ва ўладзе. Бо калі я вяду размову (не толькі мы пра нафту, газ гаворым, атамную станцыю, грошы), то я ўвесь час размаўляю па пытаннях СМІ, — расказаў кіраўнік краіны. — Гэта сёння вельмі важна для нашага грамадства, у тым ліку і для расійскага. Мы тут сваё грамадства абаронім. Але мы ж сёння гандлюем з Расійскай Федэрацыяй. І што значыць інфармацыя наконт, дапусцім, нейкага няякаснага тавару з Беларусі, асабліва прадуктаў. Людзей гэта насцярожвае».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абмяркоўваў гэтае пытанне з расійскім прэзідэнтам: «Ён кажа: ты ведаеш, краіна вялікая… Вось і ў апошні раз з Мядзведзевым, Пуціным утрох мы сустракаліся, закранулі гэтыя тэмы. Кажа: гэта не мы. Кажу: як гэта «не мы», калі за гэтым каналам стаіць вось такі і такі чалавек? І называю прозвішчы вядомыя, якія нас люта ненавідзяць ці ж за грошы нешта пачынаюць у наш адрас скажаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0