Інфармацыю пра тое, што раней судзімы 44-гадовы мінчук можа быць датычны да вырошчвання і збыту наркатычных раслін, сталічныя аператыўнікі атрымалі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, паведамляе сталічная міліцыя.

У ходзе правядзення агляду кватэры, у якой ён пражываў, праваахоўнікамі былі выяўленыя і канфіскаваныя некалькі пакетаў з рэчывам расліннага паходжання каля 1,5 кілаграма, трое электронных вагаў, скрынка з насеннем, бутэлька і металічная трубка з нагарам, палімерныя пакеты з зашпількай, таймер.

Таксама ў кватэры ў падазраванага аператыўнікі выявілі гаршкі са слядамі глебы, угнаенне і трансфарматар. Яны выкарыстоўваліся для вырошчвання раслін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру