У міліцыю Баранавіцкага раёна 10 лютага звярнуўся рабочы. Ён расказаў, што ў полі каля вёскі Малая Сваротва знайшоў чалавечыя косткі, піша БелТА.

Па шчырасці, ён заўважыў іх яшчэ паўгода таму, але тады пра знаходку нікому не паведаміў, а закапаў косткі ў іншым месцы.

Цяпер жа вырашыў падзяліцца інфармацыяй з праваахоўнікамі.

«Эксперт пры аглядзе касцяных фрагментаў папярэдне вызначыў, што ім больш за 70 гадоў. Для высвятлення, якой колькасці людзей належаць парэшткі, а таксама іх даўнасці прызначаная медыка-крыміналістычная экспертыза, — адзначыла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяна Каток. — Па словах мясцовых жыхароў, на тэрыторыі, дзе знайшлі косткі, раней знаходзіліся могілкі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру