Аўтавытворцы Volvo Car AB і Geely Automobile Holdings разважаюць над ідэяй аб'яднання для пашырэння магчымасцяў на рынку і «сінергіі» абедзвюх кампаній.

Фотаздымак Надзеі Бужан

У той жа час адзначаецца, што аб'яднанне захавае асобную ідэнтычнасць брэндаў Volvo і Geely.

Абедзве кампаніі перакананыя, што аб'яднанне таксама пашырыць магчымасці доступу да сусветнага капіталу, з перспектывай адкрыцця таргоў на біржах у Ганконгу і Стакгольме.

Падкрэсліваецца, што для вялікага аб'яднання абедзвюм кампаніям яшчэ неабходна будзе атрымаць дазволы, у прыватнасці, ад саветаў дырэктараў абедзвюх кампаній, стэйкхолдараў і адпаведных рэгулятараў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Каментатар / Адказаць
04.10.2011 / 03:53
Чакаем "БелВол"))).
3
Каментатар / Адказаць
23.02.2017 / 20:40
Значыць Вольва прыйдзе пад Барысаў?
3
Каментатар / Адказаць
12.01.1991 / 14:49
Geely трэба з ВАЗ сумесны праект рабіць. "ДЖЫГУЛІ" будзе нарасхват.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру