Выступ экзатычнай танцоркі з Амерыкі Джыны Скай стаў інтэрнэт-сенсацыяй. Падчас танца ў клубе яна ўпала з вышыні 4,5-5 метраў, але, нягледзячы на пашкоджаную сківіцу, працягнула танцаваць.
Калі відэа стала распаўсюджвацца ў інтэрнэце, танцорка пацвердзіла ў сваіх сацыяльных сетках, што гэта сапраўды была яна. Яна моцна ўдарылася галавой, зламала сківіцу, страціла некалькі зубоў — і гэта самая сур'ёзная траўма за гады кар'еры.
«У гэтым няма нічога смешнага. Гэта самы вялікі боль, які я калі-небудзь адчувала, і я б нікому гэтага не пажадала», — дадала яна.
«Я раблю адны і тыя ж трукі кожную ноч, проста аблажалася гэтым разам і атрымала вынік. Вось і ўсё», — напісала яна ў твітары.
1
0
0
0
0
0