Фота Ірыны Арахоўскай
З 19 лютага стаўка рэфінансавання зніжаецца з 9 да 8,75% гадавых, стаўка па крэдыце авернайт — з 10 да 9,75% гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — з 8 да 7,75%.
Адпаведныя рашэнні прынятыя Праўленнем Нацбанка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 12 лютага 2020 года.
8,75% гадавых — гэта самы нізкі ўзровень за часы незалежнасці Беларусі.





