Сацыяльная сетка Facebook выдаліла групу акаўнтаў з Расіі, якая звязаная з расійскай ваеннай разведкай, і арыентавалася ў асноўным на ўкраінскіх карыстальнікаў.

Усяго выдалілі тры не звязаныя паміж сабой групы акаўнтаў з Расіі, Ірана і М'янмы, якія стаялі за фэйкавымі ўліковымі запісамі і спрабавалі маніпуляваць меркаваннем карыстальнікаў сацыяльных сетак.

Згодна з заявай, група ўліковых запісаў з Расіі была арыентавана ў першую чаргу на суседнія краіны. Група акаўнтаў з Ірана спрабавала ўплываць на аўдыторыю ў ЗША. Трэцяя сетка акаўнтаў была створана ў М'янме і В'етнаме і арыентавалася на аўдыторыю ў М'янме.

У расійскую сетку ўваходзілі 78 акаўнтаў у Facebook, 11 старонак, 29 суполак і чатыры акаўнты ў Instagram. Паводле Facebook, выдаленыя ўліковыя запісы звязаны з расійскай ваеннай разведкай.

Людзі, якія стаяць за фэйкавымі акаўнтамі, выдавалі сябе за мясцовых жыхароў, некаторыя з іх прадстаўляліся грамадзянскімі журналістамі і спрабавалі звязацца з палітыкамі, журналістамі і іншымі грамадскімі дзеячамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0