Sam Rowley, WPY

Sam Rowley, WPY

Любы, хто рэгулярна карыстаецца лонданскай падземкай, з імі знаёмы. Маленькія чорныя мышкі раз-пораз шастаюць па платформе і рэйках, асабліва ў познія гадзіны, калі паток пасажыраў вычэрпваецца, піша Бі-бі-сі.

Фатограф Сэм Роўлі быў так зачараваны гэтымі стварэннямі, што правёў тыдзень пад зямлёй, спрабуючы зрабіць добры здымак.

І вось аднойчы ноччу яму пашанцавала: ён сфатаграфаваў бойку дзвюх мышак за кавалачак ежы, згублены пасажырам. Бойка доўжылася літаральна секунду, пасля чаго пераможца трыумфальна збег.

Настойлівасць прынесла Сэму прыз «Фатограф года жывой прыроды». Гэтая ўзнагарода народная — яна ўручаецца не экспертамі, а па выніках усеагульнага галасавання.

Фанатаў гэтага штогадовага конкурсу папрасілі прагаласаваць за найлепшыя здымкі, што не атрымалі асноўныя прызы журы ў кастрычніку.

Мышы занялі ўпэўненае першае месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0