Новая літаратурная прэмія імя Васіля Дмытрыюка будзе ўручацца штогод аўтарам з Беларусі, якія пішуць украінскай мовай, за творы, апублікаваныя ў мінулым годзе. Фундатар і арганізатар прэміі — Украінскі навукова-педагагічны саюз «Берагіня» (г. Брэст).

Падчас правядзення 3-й міжнароднай канферэнцыі «Берасцейскі мір у кантэксце гісторыі і культуры Усходняй Еўропы», якая адбылася ў Брэсце 8-9 лютага, адбылося ўручэнне прэміі першым лаўрэатам.

У намінацыі «Найлепшы артыкул» прэмію атрымала кандыдат гістарычных навук з Мінска, намесніца галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» Паўліна Скурко за артыкул «Кніга на Берасцейшчыне ў войнах 17-га стагоддзя» «за прабуджэнне цікавасці да культурных набыткаў рэгіёну и зберажэнне духоўнай спадчыны».

У намінацыі «Папулярызацыя мастацкай творчасці» ўзнагароду атрымаў кампазітар і паэт Арсэн Тэтэрук з Брэста за кнігу-песеннік «Палескія перазвоны», якая складаецца з 2 частак: аўтарскія песні Тэтэрука і ўкраінскія народныя песні, папулярныя ў роднай вёсцы аўтара — Павіцце Кобрынскага раёна.

Арсэн Тэтэрук атрымлівае прэмію

Арсэн Тэтэрук атрымлівае прэмію

У намінацыі «Найлепшае навуковае выданне» ўзнагароду атрымаў краязнавец з Пінска, кандыдат фізіка-матэматычных навук Аляксандр Ільін — суаўтар 640-старонкавай кнігі «Нарысы гісторыі Бяроза-Картузскага канцлагеру». Выданне адзначана за «высокі навуковы ўзровень, сцвярджэнне гістарычнай памяці, стварэнне навуковых арыенціраў, значны ўклад у нацыянальнае культурнае адраджэнне».

У намінацыі «Найлепшае навуковае выданне» ўзнагароду атрымаў Аляксандр Ільін з Пінска

У намінацыі «Найлепшае навуковае выданне» ўзнагароду атрымаў Аляксандр Ільін з Пінска

У намінацыі «Найлепшы мастацкі твор» узнагароду атрымала Наталка Бабіна за раман «Бадай, Будка», які ў мінулым годзе выйшаў украінскай мовай у Беларусі ды Украіне, за «своеасаблівасць ідэі, сцвярджэнне высокіх духоўных каштоўнасцяў, выразную грамадзянскую пазіцыю».

Наталка Бабіна: Я не магла пісаць свой другі раман на іншай мове, чым украінская

Наталка Бабіна атрымала ўзнагароду за раман «Бадай, Будка»

Наталка Бабіна атрымала ўзнагароду за раман «Бадай, Будка»

Васіль Дмытрыюк, чыім іменем названая прэмія — знакавая фігура ўкраінскага руху ў Берасці ў міжваенны час. Доктар, пасол Сейму Польшчы ад блоку нацыянальных меншасцяў, кіраўнік украінскай партыі «Сельроб» і «Прасвіты на Палессі», аўтар мемуараў «Дарогамі вайны і міру». 130 гадоў з дня яго нараджэння адзначалася 1 студзеня 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0