Фота Яўгена Ігошава

Фота Яўгена Ігошава

У Пружанскім раёне статак зуброў, які налічвае больш за 50 галоў, выйшаў на поле каля «пушчанскай аб'язной» трасы Р98 Пясчатка-Свіслач, піша Tut.by.

Сведкам з'яўлення зуброў стаў гарадзенец Яўген Ігошаў. Ён распавёў, што ў той дзень ехаў з бацькам дадому па аб'язной дарозе вакол Белавежскай пушчы. Статак выйшаў з лесу на поле ў Пружанскім раёне. Хлопец зрабіў фатаграфію жывёл і размясціў у сябе ў твітары. Мяркуючы па фота, статак налічвае больш за 50 галоў.

Насамрэч у палях Пружанскага раёна зубры не рэдкасць. У Белавежскай пушчы яны не галадаюць, для іх там шмат кармушак. Але на палі некаторыя зубры ходзяць па «смачняшкі» — рапс і азімыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0