Фота Надзеі Бужан

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец 13 лютага падаў дакументы для ўдзелу ў праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі, паведамляе сайт арганізацыі.

Раней заяўку на ўдзел у праймерыз (выбар адзінага кандыдата ад часткі апазіцыі) падалі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч і старшыня АГП Мікалай Казлоў.

Пра ўдзел у праймерыз заявілі намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, самавылучэнка Вольга Кавалькова, экс-дэпутат Ганна Канапацкая, але яны пакуль не падалі заяўкі. Свой удзел таксама не выключылі блогер Сяргей Ціханоўскі і кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук.

Прыём заявак на «адзінага» сканчаецца ўвечары 16 лютага. Канчатковы спіс прэтэндэнтаў плануюць абвясціць 4 сакавіка. Вызначыцца з кандыдатурай адзінага частка апазіцыі павінна да канца мая. Самі прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

19
Каментатар / Адказаць
25.10.1987 / 07:48
Павал Севярынец таксама падаў заяўку на спектакль.
82
Каментатар / Адказаць
22.07.2007 / 20:53
Апостал, Пісьменнік, Вязень – увасабленне нацыянальнага характару, універсальны тэрмінатар дыктатур.

За Паўла, за Адзінага!
47
Каментатар / Адказаць
17.10.2007 / 20:00
Кажыма праўду,

Тэрмінатар дыктатур
Мадэлі "севярынец"
напалохаў толькі кур, 
дохлых, у магазіне. 

Гэты певень усім знаёмы
Рэлігійным забабонам
Ды той самай справай
Калі арол з металу
лез пад экскаватара
з прамовамі аматара. 

2020 Вікент Цвердазуб 
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру