Сёння ў 8.30 ў міліцыю патэлефанавала 85-гадовая жыхарка Давыд-Гарадка і паведаміла, што каля 7.00 раніцы ў яе дом прыйшоў невядомы.

Жанчына распавяла, што прачнулася з-за дрэннага самаадчування і пайшла па лекі на веранду, дзе ўбачыла незнаёмца ў чорнай куртцы. Мужчына не чакаў раптоўнага з'яўлення гаспадыні і сказаў: «Бабка, аддавай грошы, і табе нічога не будзе!», паведамляе абласная міліцыя.

У пакоі фігурант штурхнуў спалоханую жанчыну на ложак і зняў з яе куртку, з кішэняў якой забраў 620 рублёў. Заўважыўшы залатыя завушніцы, запатрабаваў зняць, а потым збег.

Атрымаўшы прыкметы падазраванага, усе нарады міліцыі Столінскага, Пінскага, Іванаўскага, Драгічынскага і Кобрынскага раёнаў былі арыентаваны на яго пошук.

Урэшце супрацоўнікі крымінальнага вышуку Столінскага РАУС злавілі злачынцу. Ім аказаўся непрацуючы раней судзімы 31-гадовы жыхар Кобрынскага раёна, які быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ і АМАПа на аўтадарозе Івацэвічы — Пінск - Столін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру