Фота Вадзіма Заміроўскага 

Швейцарыя спадзяецца, што Беларусь будзе ісці па шляху дэмакратызацыі, і гатовая дапамагчы рэспубліцы ў гэтым, заявіў кіраўнік швейцарскага МЗС Ін'яцыа Касіс па выніках перамоў з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем у Мінску, піша Tut.by.

— Мы разлічваем, што Беларусь будзе ісці па шляху дэмакратызацыі, захавання правоў чалавека. Хоць мы разумеем, што гэты шлях нялёгкі і досыць доўгі. Мы лічым, што кірунак руху Беларусі правільны. Як любы дэмакратычны працэс, ён патрабуе часу і высілкаў. Швейцарыя гатовая са свайго боку аказаць неабходную падтрымку, — сказаў Касіс.

Кіраўнік МЗС нагадаў, што Швейцарыя выступае супраць прымянення смяротнага пакарання, таму гэтую тэму ён падняў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску.

— Мы лічым важным крокам беларускага боку ў гэтым напрамку дзейнасць парламенцкай рабочай групы па пытанні адмены смяротнага пакарання, — сказаў кіраўнік МЗС Швейцарыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0