Анансаваны новы інфармацыйны тэлеканал можа з'явіцца ў Беларусі ў 2021 г., заявіў сёння старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у праграме «Актуальны мікрафон» Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, піша БЕЛТА.

«У мяне журналісты спыталі: што гэта будзе за канал? Я сказаў: напрыклад, Euronews ці BBC. Усе напісалі, што мы збіраемся BBC стварыць у Беларусі, — сказаў Іван Эйсмант. — Мы збіраемся стварыць беларускі інфармацыйны канал, раўняючыся на тыя патрэбы, тыя магчымасці, якія ў нас ёсць. Ужо распрацавана канцэпцыя. Гэтае пытанне досыць падрабязна прапрацоўваецца. Думаю, што ў наступным годзе мы з задавальненнем паглядзім гэты канал».

Паводле слоў Івана Эйсманта, канал будзе працаваць ад самай раніцы да позняга вечара.

«Хутчэй за ўсё, будзе мець блокавую сістэму, калі ёсць касцяк, які паўтараецца з гадзінным крокам, але ўвесь час абнаўляецца, дадаецца нейкая новая інфармацыя, — адзначыў старшыня Белтэлерадыёкампаніі. — Гэта будзе пляцоўка для інтэрв'ю, відэаблогаў, аўтарскіх перадач, рубрык. Відавочна, што зараз не хапае інфармацыі для абмеркавання, розных меркаванняў, проста тэлевізійных плошчаў. Тое, што мы падаем у эфіры «Беларусь 1», — каля дзясятка выпускаў навін у дзень. Гэтага відавочна недастаткова. Нашмат больш інфармацыі вакол нас — і ў краіне, і ў свеце. І нам бы хацелася яе данесці да гледачоў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
19.02.1976 / 23:58
Бульба шоў Убого, дорого, не интересно, но за бюджетные деньги. Опять будут лгать на чисто русском языке.
0
Каментатар / Адказаць
13.11.2015 / 23:21
Недарэчнасць і бездарнасць заўседы будзе прагназаваць нашу будучыню- заўтара, праз тыдзень, праз месяц і г.д. ..
Спадар Эйсмант- вы ведаеце што вы нічога не зробіце, не створыце, не стварыце- гэта ўсе блеф! Навошта вы абманваеце дзяржаву і самі сябе?
 Вы не спасобныя нешта зрабіць новае, і гэта вы ведаеце. Навошта дурыць прэзідэнта, ен і так недарэка ўсімі абдураны!
Так што покуль не позна- сыйдзіце з гэтай арэны і не пазорцеся! 

0
Каментатар / Адказаць
13.01.1992 / 01:49
Чаго павучкі зашавяліліся?  Таму што акупацыйная адміністрацыя прайграе інфармацыйную вайну.  Раней яны кантралявалі друкарскі станок і вырашалі, што надрукаваць, а што не.  Меркаванне чэрні іх не цікавіла.  Але правілы змяніліся і яны не паспяваюць гадзіць народу ў новых варунках тэхнічнага прагрэсу...

Тэлеканал Белсат давайце ў Беларусь, радыё Свабода і іншыя.  Іначай будзем біць сракі да чарнаты...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру