У вёсцы Кароцічы Столінскага раёна падлетак атрымаў раненне ў выніку стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі. Куля трапіла яму ў сцягно, паведамляе Медыя-Палессе.

У Столінскім райаддзеле ўнутраных спраў факт пакуль не каментуюць. Ідзе праверка.

Паводле інфармацыі з неафіцыйных крыніц, у той дзень падлеткі забаўляліся тым, што стралялі па бляшанках з пнеўматычнай вінтоўкі. Менавіта там прагучаў той злашчасны стрэл.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру