Першым карэнным жыхаром Японіі, які памёр з-за каранавіруса, стала 80-гадовая японка ў прэфектуры Канагава, перадае Japan Times.

Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя, працы і дабрабыту краіны Кацунобу Ката. Ён адзначыў, што з-за аслабленага імунітэту пажылыя людзі асабліва ўразлівыя перад каранавірусам, таму рэкамендаваў звяртацца ў бальніцу пры першых жа прыкметах.

Жанчыну шпіталізавалі ў бальніцу некалькі дзён таму і лячылі ад грыпу. Дактары выявілі, што пацыентка заражаная каранавірусам, пасля яе смерці.

Па стане на 13 лютага, ад каранавіруса памерлі 1370 чалавек, але ў абсалютнай большасці ў Кітаі. Па-за межамі Кітая па адным выпадку зафіксавана на Філіпінах, і вось цяпер у Японіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0