Уведзены юбілейны медаль «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў». Адпаведны ўказ нумар 51 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 лютага, паведамляе БелТА.

На аверсе медаля будзе размешчана кампазіцыя з выявай воіна-пераможцы са сцягам, партызана з аўтаматам ва ўзнятай руцэ і жанчыны з букетам кветак. На адваротным баку - надпіс з назвай медаля і вянок з лістоў лаўра і дуба, абвіты стужкай. Выраблена ўзнагарода будзе з латуні.

Юбілейны медаль будзе прысуджвацца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, а таксама ваеннаслужачым Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі, работнікам дзяржаўных органаў і іншым асобам, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян, увекавечванне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Фінансаванне расходаў па вырабе медалёў будзе ажыццёўлена ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Узброеных Сіл.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру