З года ў год спіс амаль не мяняецца.
Да Дня закаханых у Мінску штораз актыўна запасаюцца кавай і гарбатай. З пачатку тыдня ўзраслі продажы шакаладу, набораў цукерак і тартоў.
Па даных «Е-дастаўкі», у гэты дзень расце попыт на гатовыя стравы: найбольшым поспехам у горадзе карыстаюцца сушы, ролы і сушы-тарты. Перадзамовы на японскія стравы сталі паступаць яшчэ з 10 лютага.
У спіс папулярных замоваў таксама ўвайшлі падарункавыя наборы касметыкі і парфумы. Хаця цікавасць да іх крыху ніжэйшая, чым да ласункаў.
Даследаванне да Дня закаханых правёў анлайн-гіпермаркет «Е-дастаўка» на аснове аналізу пакупак у перадсвяточны тыдзень. Для большай дакладнасці выкарыстаныя даныя аб замовах за гэты і мінулы год. У спіс трапілі толькі тыя тавары, попыт на якія рэзка расце напярэдадні і падчас 14 лютага.





