«Маладафронтаўцу» Піліпу Шаўрову выстаўлена абвінавачанне па 1 частцы 339 артыкула Крымінальнага кодэксу (хуліганства). Мінімальнае пакаранне — штраф, максімальнае — пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Як паведамілі «Нашай Ніве» ў Следчым камітэце, у справе расследуюцца два эпізоды. 

Адзін з іх датычыцца таго самага выпадку з помнікам Пушкіну. 

Чытайце: Невядомыя пафарбавалі рукі на помніку Пушкіну ў Мінску ў чырвоны колер ФОТА

Чытайце: За «крывавыя рукі» помніка Пушкіну затрыманы маладафронтавец Піліп Шаўроў

Другі эпізод датычыцца пашкоджання помніка ў Мінску супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў Беларусі, якія загінулі пры выкананні службовага доўгу.

Паводле следства, гэты помнік таксама быў абліты фарбай.

Фота: Wikimapia.org

Фота: Wikimapia.org

Чытайце. Пасол Расіі пра хлопца, які размаляваў рукі Пушкіна: Дастаткова грамадскага асуджэння

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0