Працяг бестселера польскага пісьменніка Януша Вішнеўскага «Адзінота ў сетцы» пад назвай «Канец адзіноты» выйшаў па-беларуску пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску, прычым раней за рускамоўны пераклад. Выданне ўжо можна набыць у «Акадэмкнізе» (Мінск, пр. Незалежнасці, 72). 

Канец адзіноты: раман. Януш Леон Вішнеўскі.

Новы раман Януша Леона Вішнеўскага — пачуццёвы працяг легендарнага рамана «Адзінота ў сеціве». Яго галоўныя героі — новае пакаленне, сучасная моладзь, перад якой адкрыты ўвесь свет. Якуб і Надзя, як і персанажы папярэдняй гісторыі, знаёмяцца дзякуючы інтэрнэту, але… у кляштары, і іх адносіны таксама некаторы час падтрымліваюцца з дапамогай электронных сродкаў сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0