Нельга сказаць, што Беларусь знаходзіцца пад амерыканскім уплывам. Пра гэта на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы заявіў «Известиям» кіраўнік МЗС нашай краіны Уладзімір Макей.

Фота Надзеі Бужан.

Паводле яго слоў, нельга ўцягнуць Мінск у сферу нейкага ўплыву, бо краіна была і знаходзіцца ў Еўропе, дзе побач «ёсць вялікія суседзі, а ёсць суседзі меншыя». Таксама міністр адзначыў, што краіна мае намер умацоўваць адносіны з усімі важнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі.

На пытанне аб тым, ці будзе збліжэнне з Вашынгтонам выбудоўвацца на абмежаванні адносін з Расіяй, Макей адказаў: «Ніколі Беларусь не сябравала і не будзе сябраваць з кімсьці за кошт некага, на шкоду каму-небудзь ці супраць кагосьці».

«Мы хочам нармальныя, добрыя адносіны з усімі нашымі партнёрамі», — сказаў ён, заўважыўшы, што з суседзямі яны аб'ектыўна заўсёды будуць больш блізкімі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру