9 лютага 18-гадовы жыхар Глыбоцкага раёна вырашыў дабрацца дадому на аўто. Сваёй машыны ў яго не было. Ён скраў старэнькі «Мерседэс», які належаў аднаму з яго калег, паведамляе міліцыя.

З'ехаць далёка на машыне не атрымалася праз паломку, якую прычыніў сам злодзей. Пасля хлопец адправіўся па іншы транспартны сродак.

Яго ён знайшоў непадалёк. На гэты раз, скарыстаўшыся кінутымі гаспадаром ключамі ў запальванні, малады чалавек скраў аўтамашыну «Рэно Лагуна». Але і на гэты раз паездка аказалася не доўгай. Не справіўшыся з кіраваннем, вясковец з'ехаў у кювет.

Малады чалавек быў затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Глыбоцкага РАУС. Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0