Бенжамен Грыво, які лічыўся любімчыкам прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона ў мэрскай гонцы Парыжа, зняў сваю кандыдатуру праз скандальнае відэа, апублікаванае расійскім мастаком-акцыяністам Пятром Паўленскім, паведамляе Liberation.

Паўленскі пацвердзіў, што гэта менавіта ён выклаў відэа сэксуальнага характару, спрабуючы такім чынам выкрыць крывадушнасць кандыдата партыі «Наперад, Рэспубліка!» пра вернасць сям'і.

«Ён абапіраецца на сямейныя каштоўнасці, кажа, што хоча быць мэрам сем'яў, і заўсёды прыводзіць у прыклад сваю жонку і дзяцей. Але робіць наадварот», — сказаў Паўленскі.

Грыво распавёў, што прыняў рашэнне перастаць удзельнічаць у выбарах праз пагрозы, якія паступаюць яго сям'і.

Выбары мэра Парыжа адбудуцца ў сакавіку 2020 года. Прэзідэнцкая партыя цяпер падбірае новага кандыдата на замену Грыво.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0