Дарожная аварыя здарылася 14 лютага каля 20:20, паведамляе ДАІ.

50-гадовы пінчук кіраваў аўтамабілем «Лада Ларгус». На рэгуляваным перакрыжаванні, рухаючыся на чырвоны сігнал, наехаў на 53-гадовую мясцовую жыхарку, якая пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал. У выніку ДТЗ жанчыну з траўмамі шпіталізавалі. Ноччу яна памерла.

Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0