Міністр замежных спраў Ірана Махамад Джавад Зарыф у інтэрв'ю NBC заявіў, што Іран не можа расшыфраваць інфармацыю чорных скрынь самалёта, які быў збіты каля Тэгерана 8 студзеня, аднак не перадасць іх іншым краінам.

Зарыф прызнаў, што Іран не мае магчымасці для расшыфроўкі чорных скрынь збітага Боінга.

У той жа час ён падтрымаў рашэнне Ірана не перадаваць скрыні іншым краінам. Па словах міністра, у адпаведнасці з міжнароднымі авіяцыйнымі правіламі, Іран мае права праводзіць расследаванне катастрофы самалёта.

Ірану трэба праграмнае забеспячэнне, кабелі і спецыяльныя веды ад ЗША ці іншых заходніх краін, каб мець магчымасць расшыфраваць інфармацыю чорных скрынь.

«Мы папрасілі дапамогі. Чаму ЗША не дапамаглі нам? Гэта гуманітарная праблема. Чаму яны не далі нам праграмнага забеспячэння? Чаму яны не далі нам вопыт?» — сказаў Зарыф.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру