У Францыі памёр турыст з Кітая, у якога быў знойдзены каранавірус. Гэта першы смяротны выпадак ад новай хваробы за межамі Азіі, паведамляе BFM TV.

Гаворка ідзе пра 80-гадовага мужчыну, які прыехаў у Францыю з правінцыі Хубэй 16 студзеня. 25 студзеня ён быў шпіталізаваны з сімптомамі новага каранавіруса. Яго стан імкліва пагаршаўся. На працягу некалькіх дзён ён знаходзіўся ў крытычным стане ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

Разам з кітайскім турыстам была шпіталізавана і яго дачка, у якой таксама выявілі каранавірус. Зараз стан яе здароўя не выклікае апаскі, і неўзабаве жанчыну выпішуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0