Здарэнне адбылося днямі ў Фаніпалі. Інспектар ДПС аддзела ДАІ Дзяржынскага РАУС капітан міліцыі Дзяніс Буткевіч выехаў у Фаніпаль: паступіла паведамленне, што на прыпынку на Камсамольскай стаяць аўтамабілі з парушэннем правіл дарожнага руху, паведамляе абласная міліцыя.

Прыбыўшы на месца, інспектар убачыў, што ўладальніца аднаго з аўто стаіць побач з машынай, але адкрыць яе не можа, бо не працуе замок. Як аказалася, гаспадыня машыны паставіла на пярэдняе пасажырскае сядзенне пераноску з дзіцем. Пакуль яна абыходзіла аўтамабіль, каб сесці за руль, замок выпадкова зачыніўся. Пасля гэтага ў аўтамабіль яна патрапіць не магла, бо наяўным у яе ключом аўтамабіль не адчыняўся.

Жанчына баялася пакінуць дзіця аднаго і папрасіла супрацоўніка ДАІ з'ездзіць да яе ў інтэрнат у в. Тамковічы па запасны ключ. Інспектар ДПС аператыўна прывёз яго, і кіроўца нарэшце змагла трапіць у сваю машыну да дзіцяці.

Улічваючы перанесенае мамай хваляванне, інспектар абмежаваўся правядзеннем прафілактычнай гутаркі і вуснай заўвагай за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0