Меры па прадухіленні распаўсюджвання новага каранавіруса COVID-19 пачынаюць дзейнічаць, заявіў журналістам прадстаўнік Нацыянальнай камісіі па ахове здароўя КНР Мі Фэн, перадае Reuters.

Па словах чыноўніка, павелічэнне аб'ёму медыцынскай дапамогі і прафілактычных мер у правінцыі Хубэй, якая стала ачагом распаўсюджвання інфекцыі, дазволіла пазбегнуць выпадкаў, калі захворванне ў пацыентаў дасягае сур'ёзнай стадыі. 

Фэн адзначыў, што доля цяжкахворых каранавірусам за некалькі тыдняў ва ўсім Кітаі скарацілася з 16% да 7,2% ад агульнага ліку заражаных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0