Аварыя адбылася ўвечары 15 лютага, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

«Супрацоўнікі групы затрымання Дэпартамента аховы Мінскага раёна, едучы па маршруце патрулявання ў пасёлку Калодзішчы, звярнулі ўвагу на аўтамабіль «Нісан», які рухаўся ў спадарожным напрамку. Мяркуючы па вілянні аўто з боку ў бок і выездам на сустрэчную паласу, узнікла здагадка, што кіроўца нецвярозы.

Кіроўца спрабаваў уцячы. На закругленні дарогі ён не даў рады кіраванню, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Мужчына загінуў на месцы ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0